Mar 28, 2012 17:07
Івона штодня здзіўляе мяне сваімі думкамі і дзеяннямі. Яна ў гэтым такая асаблівая, ні на каго не падобная.
Мые рукі і ўмываецца яна на кухні, бо не можа сама адкруціць кран у ваннай. А каб праверыць, ці чыста вымылася -- глядзіцца ў адпаліраваны і бліскучы чайнік.
Падчас абеду, паглядзеўшы ў салату з цыбуляй і радыскай, якія не есць Агата, прапанавала:
-- Агатка, табе выбраць з салаты самыя буйныя кавалкі памідораў?
Так можа толькі яна.
Івона,
дзеці,
жыццё