Aug 14, 2011 22:38
Сёння дзень адпачынку. Сёння мы не лезем, не ўзбіраемся, не караскаемся і не праціскаемся. Мы чынна ляжым на пляжы. Увечары вяртаемся дахаты. Івона раптам пытаецца:
-- Мамуля, а мы цяпер у гатэль едзем? І больш ужо сёння падарожнічаць не будзем?
-- Не, зараз едзем дадому.
-- Ааа, а я б яшчэ на якуюсь гору ўзлезла.
А я падумала, што вось расце яшчэ адно пакаленне валацуг. І душэўных, і фізічных. Нічога, любая, заўтра палезем на Тэпе-Кермен.
дарогі,
Івона,
Проста так