Так як мы без фоціка, то я проста даю спасылку на Надзіны уражанні. Яны, па вялікім рахунку, супадаюць з маімі.
Толькі патлумачу, што дзеці ў ружова-памаранцавай вопратцы -- мае, а ў сіне-зялёнай -- Надзіны.
І вялікі дзякуй спончару нашай сямейнай вандроўкі -- майму каханаму мужчыне. Дзякуй за тое, што не губляў прытомнасць ад маіх шалёных ідэй, што мок, збіваў пальцы і мёрз уначы не па ўласнай ахвоце, дзякуй за тое, што церпіць мяне такую ўжо 10 год.
Да, і маім дзецям таксама нічагусенькі, хаця і былі яны мокрыя як мышы.
nadzeyka-z.livejournal.com/42228.html#cutid1 Ага, такі не пускаюць. Ну, тады я вам проста парачку фотаздымкаў пакажу.
![](http://pics.livejournal.com/krumkac/pic/0002e0q6)
Гэта дзень першы. Збіралі байдаркі і плавалі пад дажджом. Калі прыплылі, то апынулася, што ўсе прамоклі наскрозь.Нават малыя, негледзячы на дажджавікі.
![](http://pics.livejournal.com/krumkac/pic/0002f9y5)
Да, чорныя плямы на маёй куртцы -- гэта ўжо месцы, дзе я прмокла наскрозь. Але не гледзячы на гэта, покуль грэблі -- было цёпла.
![](http://pics.livejournal.com/krumkac/pic/0002geyx)
На наступны дзень надвор'е праяснілася. Было нават горача. Таму цяпер я маю эксклюзіўны загар у палосачку.
Так як канцэпцыя вардроўкі, у сувязі з метэаўмовамі, была зменена, то мы плавалі ад базавага лагера ў розныя бакі. І вось сонечным нядзельным ранкам, прасушыўшы вопратку, мы рушылі ўздоўж плыні да вёскі Магільна, дзе знаходзіцца мая скромная сядзіба. Даплылі мы да маста, а вось назварот давялося грэбсці з дзесятак кіламетраў супраць плыні. Далоні ў мяне да гэтага часу шэрыя і не адмываюцца.
![](http://pics.livejournal.com/krumkac/pic/0002hgak)
Вось канкрэтна ў зафіксаваны момант мы швартуемся, каб перасадзіць вадаплаваючую котку з аднаго чаўна на іншы.