На выходныя збіраемся плыць на байдарках. Сяджу і мяркую, чаго бы яшчэ такога цёплага апрануць.
Надзя піша ў скайпе:
-- Стась, выкладай швэдры -- бяры купальнікі. Будзе +18
-- Здзекуешся!
Апынулася -- праўда.
Бягу за Агатай у школу. Чытаю шыльду. Крама "Пчолка": віно, мяса, рыба. Парадавалася за сучасную пароду мяса-малочных вінных пчол. Цікава, гэтых пчол адкармлівалі генна-мадыфікаваным цукрам? Ці гэта ўжо міжвідавая мутацыя?
Агата ў школьным двары сядзіць на дрэве. Калі пабегла ў клясу за сшыткамі, крычыць :
-- Мам, павартуй сліву!!
-- Да восені, покуль не саспее?
Ну, і шмат іншых прыемных дробязяў. Папіла кавы зранку з Аленевым і Вольгай. А пад самае адкрыццё ЦУма прыскакала і адхапіла сабе гламурныя гумовікі, зялёныя і з рамонкамі. І нават 37 памеру, хаця даўна ўжо нашу у залежнасці ад мадэлі 38-39. Худнею...:))
І вось так кожны дзень. І як пасля гэтага можна не быць аптымістам?