Нічога не бачу.

Dec 17, 2008 21:28

У мяне зламаліся акуляры, ад старасці. Дзіва што, нашу іх ужо 7 год. Выглядаю я зараз як "человек рассеяный с улицы Басеенной". Акуляры наперакос, дужкі выгнуліся ў адваротны бок. Я ў самоце.
Але тут жа прыгадала адну смешную гісторыю, звязаную з акулярамі. Мы з сяброўкай паехалі ў Бярозу. Я за рулём. І вось, калі я ішла па краме, чую звон. Гэта выпала ў мяне адно шкельца. І засталіся ад яго рожкі ды ножкі. Пайшлі ў Оптыку, замовілі новае шкельца і пайшлі па справах. Сяброўка таксама ў акулярах. Толькі ў мяне абода вока - 3, а ў яе адно -0,75 , а другое -3,5.
Як мы ўсё глядзелі -- трэба было бачыць. Спачатку глядзела сяброўка, пасля давала свае акуляры мне. Тады ўжо, заплюшчыўшы адно вока, глядзела я.
Заўтра пайду па новыя. А можа на лінзы разарыцца?
Previous post Next post
Up