Люстэрка

Nov 14, 2010 22:34

Агата паказвае свой сшытак. Я, глянуўшы, вельмі эмацыйна кажу:
-- Ну, што ж такіх кракадзілаў намалявала!
Сядзім. Агата піша, я чытаю. Івона, забраўшы ляльку і кніжку,  пайшла ў другі пакой.
І вось такая ў іх там адбываецца размова:
-- Ну, паглядзі, як ты намалявала Дзеда Мароза, а елку, а Бабу Ягу. Вельмі неахайна намалявала, абы як. Не буду больш цябе ў школу вадзіць.
Да, варта задумацца..

Праводзіць эксперыменты з расейскай мовай:
-- Мама, паглядзі, які ў мяне конь. А ведаеш, як яго завуць?
Хітра прыжмурыўшы вочы:
-- Лашадка.

-- Конік, конік, пакаштуй цукерку. Праўда смачная? Вельмі смачная. А цяпер скажы па -расейску: "Вельмі ўкусная."

Івоніны казкі, Дзеці, Івона, сьмешна

Previous post Next post
Up