(no subject)

Jul 18, 2009 00:19


Давялося сёння даваць Іве Біфмдумбактэрын. Смак не брыдкі, ды і выпіць трэба маленькую лыжачку. І вось цікава было параўноўваць рэакцыю двух дзяцей на адно і тое ж дзеянне.
Агата ў такім узросце, у ліпені акурат шмат хварэла. Даводзілася піць лекі.Праўда, цяпер не разумею -- навошта. У Агаты мы былі аўтарытэтамі, таму яна проста паслухмяна рабіла тое, што ёй казалі.
Іва іншая. Ёй усё трэба праверыць. А яшчэ яе вельмі злуюць сітуацыі, калі яна імі не валодае.
Вось я ёй кажу, што трэба выпіць. Тлумачу, што пасля будзем піць гарбату. Івона злуецца, злосна тапочачы нагамі бегае па хаце. Калі я да яе набліжаюся з лекамі -- пачынае гучна рыдаць.
Бяжыць з зэдлікам на кухню і спрабуе сама наліць гарбаты. Пасля маляўніча сядае за стол, паказвае, што час гарбатапіцця надышоў.
Я ў дзесяты раз тлумачу неабходнасць выпіць лекі. Бачу, што яна ўжо пагадзілася, але трымае твар.
Кажу:"Івонка, давай я зараз цябе абдыму, мы палічым да дзесяці, пасля я паднясу табе лекі, ты іх возьмеш і вып'еш. А пасля будзем піць гарбату."
Апошні ўсхліп, бярэ і выпівае лекі.
Так цікава быць мамай.

дзеці, выхаванне

Previous post Next post
Up