Jan 22, 2015 23:03
Другі вечар узапар толькі слухаю музыку і нічога не магу рабіць. Не хачу нічога рабіць. Хачу падраныя джынсы, мужчынскія чаравікі і крочыць куда вочы глядзяць. Хачу пагаманіць, не, не сяброўскую размову, не пабалакаць, а як часам бывае ў дарозе раптам незнаёмаму чалавеку расказваеш пра сябе тое, чаго ніколі і нікому не казаў. Іду паміж карпусамі ўніверсітэта: у адзін бок іду -- плачу, назварот іду -- плачу, а спытай чаго, і сама не скажу.
Не пішацца, не натхняецца. Дрэнь.
дарогі,
жыццё