медыцына -- сервіс ці...?

Dec 10, 2013 20:47

Па матывах фрэндстужкі задумалася. З аднаго боку, медыцына -- сэрвіс, мы маем права карыстацца, цалкам ці часткова, ці зусім не карыстацца ейнымі паслугамі. З іншага боку, галоўны прынцып лекара -- не нашкодзіць. Што, калі чалавек прыходзіць, і кажа: "Хачу скарыстацца вашымі паслугамі -- адрэжце мне здаровую нагу. Я ведаю сябе, сваё цела і свае патрэбы". Зрабіць тое, што ён просіць, адмовіцца, накіраваць яго да псіхіятра? А калі чалавек хоча зрабіць стэрэлізацыю? а калі -- паласную аперацыю, без паказанняў? ну і розныя касметычныя аперацыі сюды, да кучы. Дзе тая мяжа?
у мяне пакуль толькі пытанні, без гатовых адказаў.

надумалася

Previous post Next post
Up