Feb 01, 2013 01:07
Сёння мы заваліліся спаць удзень, усе разам -- і так усе прыгрэліся, што рэальна заснулі -- і я, і Адам (ну, Янця само сабой).
Увечары Янця нарэшце пачала есці -- сама папрасіла, сама суп рубала, пасля яшчэ сасіскай закусіла, з макаронамі. Падобна, што хвароба нас пакідае. А вось халязіон -- пакуль не. Ну і да кардыёлага нам трэба выбрацца. Бо паглядзела яна сёння на вынікі ЭКГ, і сказала, што, магчыма, у Янці адкрытае авальнае акно. Я неяк спакойная як слон. А Валік штосьці моцна нервуецца.
Адам узяў звычку называць няню -- студэнтку, што водзіць яго на гурткі -- "Дашуляй". мне смешна ад гэтага.
Ляля,
дзеткі,
сын