Jan 31, 2013 01:34
Адам нічога, апрача салодкага, есці не хоча. адмаўляецца нават ад любімых катлетаў. пойдзе ўжо заўтра ў школу. Недаўна я была здзіўленая яго просьбай пакінуць яго ў падоўжанцы не толькі на гульню на вуліцы пасля ўрокаў, але і на сон! Праўда, пасля так выйшла, што мы ў школу пару дзён не хадзілі (тата ў камандыроўцы), а пасля ў яго такія неверагодныя жаданні зніклі.
Януля любіць размаўляць з бабулямі па тэлефоне. Прычым, пачынаючы размову, выходзіць з пакою, дзе ўсе сядзяць. Дарослая такая!
Ляля,
дзеткі,
сын