1. Сённяшні пост перадапошні з серыі пастоў прысвечаных міжваеннай архіртэктуры Львова - будзе яшчэ невялічкі выпуск пра міжваенныя надмагільныя помнікі. Зараз пакажу вам фоткі дамоў, якія пабачыў па дарозе з раёна
былога ваеннага гарадка Скнілаў у цэнтр, а таксама тое сёе з раёна Філіпаўка, што знаходзіцца за Лычакіўскімі могілкамі.
2. Пачну з Чыгуначнага раёна Львова, з тых дамоў, што можна пабачыць, калі ісці ўздоўж вуліцы Гарадокскай ад львоўскага аэрапорта да чыгуначнага вакзала. На гэтым і на першым здымку выяўлены былы кінатэатр імя Чкалава (назва за часамі УССР) альбо "Арлекіно" (назва ў 1990-я). Да вайны за часамі Другой Рэчы Паспалітай тут знаходзіўся Народны дом Сігнаўкі (былая нямецкая калонія ў прадмесці Львова, сёння буйны мікрараён у межах горада). Па архітэктуры, характэрнай для польскага функцыяналізма, можна сказаць, што будынак узведзены ў 1930-я:
3. Трохі далей у бок аэрапорта размяшчаецца тыповы для 1920-х гадоў з іх мадэрновым нацыянальным стылем будынак.
4. Па віду ён падобны на школу, ці гімназію, такую
як у Свіры, напрыклад:
5. Галоўны фасад з адкалгашаным ганкам:
6. Праз дарогу ад меркаванай школы знаходзіцца такі жылы дом:
7. Таксама тыповы функцыяналізм:
8. У глыбіні двароў па Гарадокскай хаваюцца два тыповых двухпавярховіка 1920-х:
9. Магчыма, тут быў невялікі квартальчык для польскіх вайскоўцаў ці служачых:
10. Атмасферны ўваход:
11. Недалёка стаіць будынак падобны на стайні пераробленыя ў жыллё:
12. Падобныя на аналагічныя
халупы, што ў Маладзечна на тэрыторыі былога вайсковага гарнізона:
13. Нездалёк, таксама ў дварах, хаваецца такі невялікі шапік, магчыма і не міжваенны ўвогуле:
14. Забудова вуліцы Гарадоцкай 1920-х гадоў, зрэшты, я магу памыляцца:
15.
16. Гэта хутчэй 1920-я чым дарэвалюцыёнка:
17. Характэрныя рашоткі з закругленнямі на вокнах, шмат дзе такія бачыў на міжваенных будынках:
18. Цяпер перамесцімся ў Філіпаўку. Яшчэ з вышыні Лычакіўскіх могілак я заўважыў у тым раёне некалькі характэрных для 1920-х гадоў будынкаў. Напрыклад гэты асабняк з рысамі нацыянальнага польскага мадэрнізму:
19. Ён жа бліжэй:
20. Яшчэ адзін асабняк:
21. Блізка суседнічае з высакавольтнай апорай:)
22.
23. Два ўстык пабудаваныя дамы:
24. Ёсць у іх нешта ад функцыяналізму:
25. Дамы праз дарогу:
26. Вось сапраўдны функцыяналізм:
27. А ў гэты дом функцыянальна ўбудавана статуя Маці Божай:)
28. Вось:
29. Дом у стылі неакласіцызму, магчыма дарэвалюцыйны асабняк:
30. Выбіраліся мы з Філіпаўкі на трамваі і па дарозе я засняў тое-сёе праз вакно. Напрыклад гэты змрочны шасціпавярховік, шосты паверх, пэўна, тэхнічны:
31. Побач блакаваная шэраговая забудова:
32.
33. Закруглены дом на рагу:
34. Шматкватэрнікі Лычакіўскай вуліцы:
35.
36.
37. Напрыканцы зазірнем у раён Падзамча. Ёсць тут адзін тыповы дом у стылі функцыяналізма:
38. Кажуць, што некаторыя пабудовы львоўскага камбіната хлебапрадуктаў узведзеныя ў міжваенны час. Магчыма, што так, але бетонавы элеватар дакладна пасляваенны:
39. Вось на фота 1949-га ён яшчэ будуецца: