У Амерыцы толькі што пахавалі Элізабет Тэйлар. У Маскве ўчора развіталіся з Аляксандрам Барыкіным. У Мінску -- сёння з Ізмаілам Капланавым. І вось цяпер Людміла Маркаўна...
Сыходзяць імёны, сыходзяць эпохі... Думала, напісаць: сыходзяць лэгенды, але не, Легенды не сыходзяць -- яны застаюцца ў нашых сэрцах, у нашай памяці. Не хочацца быць пафаснай, але мы сапраўды будзем помніць іх. І не таму што мы такія добрыя і выхаваныя. А таму што яны пра гэта паклапаціліся. Яны пакінулі неўміручыя творы: песні, фільмы, сцэнары, кліпы... І кожны раз сутыкаючыся з іх спадчынай (а мы абавязкова з ёй будзем сутыкацца!), прыгадаем іх, Легенды.
Няхай ім там будзе спакайней. Пухам зямля.