Спадарства, дапамажыце з выбарам па Харватыі: заходні (каб пляж ужо а пятай вечара не быў бессэнсоўным) бераг выспы Чыова ля Трогіра, ці ўсё ж Спліт
( Read more... )
Сутыкненне з памежным вахцёрствам часцяком нагадвае мне анекдот пра сустрэчу двух гэбістаў ў трамваі, дзе ў сярэдзіне была загадка: -- А ці ведаеце, якая розніца між вамі і трамваем? -- ? -- Трамвай пойдзе далей, а вы пройдзеце са мною.
Дык вось, у нашым выпадку гэта: я-та ў выніку паеду далей, а ты так і застанешся вартаваць сваю будку.
Бяздзелле -- першая і галоўная прычына маральнага разлажэння у рэжымшчыкаў. Праз Прывалку на Літву плынь наведвальнікаў дробная, дык там і працуюць зусім няспешна ў параўнанні з астатнімі пераходамі, і рэгламент праходжання вытрымліваюць нібыта дыпламатычны пратакол.