Добрый день, Николай. На протяжении последних двух лет я трижды предлагал Вам присоединить свой голос к требованию созыва демократического собрания. Если Ваше нежелание поддержать это требование остается неизменным, не могли бы Вы сказать, какой из ныне продвигаемых в оппозиционной среде стратегических проектов кажется Вам более разумным и перспективным? Спасибо!
«Мне вельмі падабаецца тая ўпартасьць, з якой вы спрабуеце захапіць актыўных людзей гэтай ідэяй, але рэч у тым, што на дадзены момант я не вельмі веру ў такі форум, як інструмэнт для трансфармацыі ў Беларусі. Для таго, каб ён спрацаваў, павінны пасьпець перадумовы, якіх пакуль няма. Як казаў пэрсанаж у фільме «Мёртвы сэзон», «нават калі сабраць дзевяць цяжарных жанчын, дзіця за месяц усё роўна не народзіцца".
Праблема ў тым, што сёньня ў Беларусі я ня бачу ініцыятыў, якія б вялі да трансфармацыі ўлады або грамадзтва. Рэжым трымаецца толькі на сіле, на дзейнасьці міліцыі і спэцслужбаў. Я дастаткова прагматычны чалавек, і, на мой погляд, адзіным эфэктыўным алгарытмам было б выбіваньне фінансавай базы з-пад гэтых структур, але да гэтага пакуль не вядзе ніводная з ініцыятыў».
http://www.svaboda.org/content/interview/25118697.html#relatedInfoContainer Перадумовы павінны пасьпець, гэта бясспрэчна. Як бясспрэчна і тое, што позна будзе пачынаць нешта рабіць, калі яны паспеюць.
А «выбіваньне фінансавай базы» з-пад рэжыму не мае ніякага дачынення да станаўлення грамадзянскай свядомасці. Тут няма і намёку на салідарнае грамадзянскае дзеянне, якое з'яўляецца неабходнай умовай дэмакратычнай перабудовы краіны.