verba volant, scripta manent

Mar 22, 2015 15:27


У Кракаве патрапілі на прэзентацыю кніжкі "Siedem miesięcy w rosyjskiej Polsce roku 1863" аўтарства Вялебнага Fortescue L.M. Andersona.
Выдавец і перакладчык: Adam Benedykt Bisping, нашчадак тых Біспінгаў, да якіх аўтар прыязжаў пагасьцяваць на Гарадзеншчыну, а дакладней у Гародню, Ваўкавыск, Масаляны, Вярэйкі, Паплаўцы, Верцялішкі ў 1863-м годзе. Ангельскі арыстакрат прабыў тут з сакавіка па верасень, быў сведкам пэўных падзей, нават вязьнем расейскай турмы ў Гародні.
У сваех дзёньніках акрамя палітычных падзей апісвае побыт шляхты і сялян, абрады і звычаі, строі, заняткі, будову вёсак, мястэчкаў, архітэктуру, вытворчаць віскі) і шмат што яшчэ...
Польскі пераклад зроблены ў 2014 годзе. А.Б. Біспінг распавядаў, што існавалі яшчэ рукапісныя ўспаміны аб прыездзе Андэрсана, напісаныя ў 1885 годзе яго стрыечным прадзедам Янам Біспінгам (братам Аляксандра Біспінга, да якога прыязжаў ангельскі сябра). Рукапісы, як і асобнік ангельскай кнігі (1864) захоўваліся да 17 верасьня 1939 г. ў архіве Масалянскай ардынацыі, архіў быў страчаны.

Siedem miesięcy w rosyjskiej Polsce roku 1863


На вокладцы акварэль з выявай палацу ў Масалянах,
1861-1877 з архіву Muzeum Narodowe ў Кракаве.

Польскі пераклад зроблены па выданню: Seven months' residence in Russian Poland in 1863 / by Anderson, Fortescue Lennox Macdonald, Published 1864

Ангельскі арыгінал тут: http://babel.hathitrust.org/cgi/pt?id=nyp.33433082534169;view=1up;seq=12

Мо нехта з перакладчыкаў з ангельскай зацікавіцца, было б цудоўна мець гэтыя дзённікі ў перакладзе на беларускую, паколькі яны маюць непасрэднае дачыненне да нашых земляў і важных падзей.

літаратура, этнаграфія, diary, гісторыя, 1863

Previous post Next post
Up