Nov 04, 2013 22:52
Брат брата сячэ - бела кроў цячэ... /жорны/
Сівенькі канёк аўса хоча... /жорны/
Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача... /серп/
Круціцца-верціцца цэлы век, а не чалавек... /млын/
Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі ляжыць кусок скурацінкі... /цэп/
Запісана Мішчук А.М. 24.02.2007 г. ў в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на ад Галавенка Антона Іванавіча, 1921 г.н.
фальклор,
загадкі