“Вам не надакучыла, што адзіная асацыяцыя з Мінскам - “чысты горад”?

Oct 25, 2011 12:27

Mастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытае захапляльную лекцыю пра Мінск 28 кастрычніка
 У нас прынята думаць, што “Мінск - чысты горад”. І гаворыцца гэта заўсёды настолькі падкрэслена, што нявольна ўзнікае думка, што Прага, Берлін і Парыж - ну проста дзікі свінюшнік. Ніхто, канешне, не кажа, што Мінск - брудны. Але няўжо больш няма чым пахваліцца?..
-   Менск сапраўды вельмі цяжка любіць і вельмі цяжка ахарактарызаваць, -- кажа мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. - Найбольш распаўсюджаная характарыстыка Менску - ён “вельмі чысты”. Што б вы падумалі пра чалавека, якому даюць толькі адну характарыстыку - “ён вельмі чысты”? Згадзіцеся, гэта дзіўны чалавек, і я не думаю, што пасля гэтай характарыстыкі вам прыйшло б у галаву неадкладна пазнаёміцца з гэтым чалавекам…
Каб выправіць недахоп ведаў пра нашую сталіцу, Сяргей Харэўскі, бліскучы знаўца Мінска, кліча ўсіх на сваю публічную лекцыю “Колькі шчыгулаў да разумення Менску”. Слухач даведаецца, што азначаюць словы “Менск” і “Няміга”, калі трэба адзначаць Дзень горада і адкуль прыплыў да нас цудатворны абраз Маці Божай Менскай. Прыходзьце!

ТАКІМ ЧЫНАМ
Лекцыя Сяргея Харэўскага з цыклу “Urbi et Orbi”
“Колькі шчыгулаў да разумення Менску”
адбудзецца 28 кастрычніка (пятніца) а 18.30
Уваход вольны!
у “Галерэі Шчамялёва” - Мінск, пр-т Ракасоўскага, 49
праезд ад вакзала на тралейбусах №№20, 30, аўтобусах №8, 127 да прыпынка “Шэпічы” (універсам “Палессе”)  
 


Previous post Next post
Up