Прэзентацыя Праграмы Лятучага ўніверсітэта на 2011-2012 гг

Sep 07, 2011 11:28





ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» і Агенцтва гуманітарных тэхналогій запрашаюць

Прэзентацыя Праграмы Лятучага ўніверсітэта на 2011-2012 г.г.

13 верасня 2011 г., 18.00. Галерэя Ў

Універсітэт - гэта месца, дзе культывуецца і развіваецца мысленне, рыхтуецца новая нацыянальная эліта і даецца сучасная еўрапейская адукацыя. У Лятучым універсітэце не рыхтуюць спецыялістаў і прафесіяналаў. Гэта адукацыя для тых, каму патрэбныя веды і досвед, якія дазваляюць працаваць з надзённымі праблемамі, хто шукае адказы на пытанні, якія да гэтага часу не вырашаліся, і рыхтавацца да тых, што яшчэ толькі з’явяцца ў будучыні.

Прэзентацыя дазволіць Вам:

Семінарска-лекцыйныя курсы новага навучальнага сезону арыентаваны на засваенне сучасных інтэлектуальных практык і ведаў, неабходных не толькі даследчыкам, навукоўцам і экспертам, але, перш за ўсё, палітыкам, грамадскім дзеячам, практыкам у галіне адукацыі і культуры.

Прэзентацыя адбудзецца 13 верасня 2011 г. у Галерэі Ў. Пачатак а 18.00

Чакаем на прэзентацыі!

Па пытаннях удзелу просім звяртацца да каардынатара:

Галіноўская Юлія: Julia.hurska@gmail.com, +375297422040

Дыстанцыйная пляцоўка Лятучага універсітэту: www.distance.fly-uni.org

Previous post Next post
Up