Ганна Севярынец

Apr 17, 2024 08:37


Ёсць вайна ці няма вайны
Усё адно жывеш нібы на вайне
Ёсць віна ці няма віны
Ніколі не ведаеш хто цябе пракляне
Каму ты сонца закрыў
чыёй ты выпіў вады
хто не дараваў табе крыл
хто хацеў каб ты не туды а сюды
і нават тады
калі ўсім здавалася хапала пітва і хлеба
калі над усімі было адно бясконцае чыстае неба
і аднолькавыя ва ўсіх мазалі
усё адно ніяк не маглі гэта ўсё падзяліць
дык цяпер і хлеб - палын-лебяда
і адна на ўсіх бяда
але раптам агледзяць з тугой наваколле
а што калі ў каго болей.

вершы

Previous post Next post
Up