Feb 16, 2011 15:36
Вырашыла сёння пасля практыкі зайсці ў бібліятэку, каб ўзяць колькі кніг Уладзіміра Караткевіча. На радасцях прыхапіла дзьве: "Нельга забыць" і "Каласы пад сярпом тваім". Карцела мне даўно іх прачытаць, бо ні пад час ліцэйскага навучання, ні ва універсітэце я так і не наважылася сесці за гэтыя кнігі.
Дык вось на радасцях іду на прыпынак, адчуваю вясну (бо сасулькі таяць), думаю, што пачну чытаць зараз жа, пакуль не прыедзе тралейбус. Але тут раптам падбягае хлопчык (клас пяты) і кідае фразу : "Цёцечка, давайце з вамі сустракацца". Жарт быў успрыняты на ўра яго аднакласніцамі. Я ж усміхнулася і падумала: "Сапраўды, вясна ўжо ў галавах бурліць".
Трэба тэрмінова закахацца, каб адчуць вясну на поўныя грудзі. Шукаю патэнцыйных "хлопчыкаў" :)
літаратура,
хлопчык,
вясна,
думкі