Рашэнне Страсбургскага суда выклікала павелічэнне колькасці крыжоў у школах Італіі

Nov 12, 2009 20:31


Забарона Еўрапейскага Трыбуналу правоў чалавека ў Страсбургу на крыжы ў італьянскіх школах выклікала адваротную рэакцыю - крыжы з’явіліся нават там, дзе іх да гэтага часу не было. На думку міністра асветы Італіі Марыі Стэлы Джэльміні, такая рэакцыя з’яўляецца «несумненным выразам абурэння гэтым ірацыянальным прысудам».

Як паведаміла міністр асветы, больш за 90 % італьянскіх вучняў наведваюць урокі рэлігіі. Рашэнне Страсбургскага суда выклікала шырокую дыскусію сярод моладзі краіны. Марыя Стэла Джэльміні падкрэсліла, што з боку як католікаў, так і няверуючых паўсюдна адзначаліся галасы абурэння. Усё гэта «ўмацавала пазіцыі крыжоў», якія так і не былі вынесены з класаў.

Міністр асветы Італіі заявіла, што рашэнне суда стала для краіны несумненнай абразай. Гэтая падзея сведчыць аб тым, што «замест Еўропы народаў» можна хутчэй гаварыць аб «Еўропе бюракратыі». Прэм’ер-міністр краіны Сільвіо Берлусконі, як паведаміла Марыя Стэла Джэльміні, выказаў прапанову аб адмове рашэння суда, якое з’яўляецца «цалкам бессэнсоўным і абражае народы і традыцыі».

Catholic.By 

пазіцыя, вера, сведчанне

Previous post Next post
Up