пытаньне пра набалелае

Aug 21, 2008 16:45

Усім прывітаньне! даўнавата мяне тут не зьяўлялася.

можа, падкажа хто-небудзь, як вырашыць такую праблему:

прыязджае ў Менск група немцаў у 40 чалавек. Яны жадаюць павячэраць дзе-небудзь у горадзе (не абавязкова ў цэнтры) за 10-15 эўра з чалавека. Пры гэтым, месца павінна быць дастаткова вялікім, каб яны ўсе там зьмясьціліся, і дастаткова ціхім, каб яны маглі там весьці свае размовы-перамовы.

Ці ёсьць у Менску рэстарацыя/сталоўка дзе можна за такую цэну пад'есьці вялікай групай у ціхай абстаноўцы?
Падкажыце, калі ласка!
Previous post Next post
Up