Рух “За Свабоду” абвяшчае
конкурс відэафільмаў “Беларусь, якую не паказвае БТ” Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс відэафільмаў на тэму “Беларусь, якую не паказвае беларускае тэлебачанне”. Усе ахвотныя могуць паспрабаваць сябе ў ролі рэжысёра. Умовы вельмі простыя. Здыміце сюжэт не больш за 10 хвілін і памерам да 100 МБ. Пасля загрузіце яго на відэа-сэрвіс YouTube.com і адашліце спасылку вашага відэа і вашыя кантактныя дадзеныя на электронны адрас info@milinkevich.org да 20 ліпеня.
Спіс лепшых працаў будзе апублікаваны на адмысловай старонцы конкурсу на YouTube.com, а пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі. Акрамя таго кожны з удзельнікаў будзе мець магчымасць паказаць сваю працу некалькім міл’ёнам гледачоў, якія наведваюць відэа-сэрвіс YouTube.com.
Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 27 ліпеня.