крыху пра Ўлада

Jun 01, 2007 12:54

Упершыню я пабачыў яго, бадай, гадоў 12 таму. З усёй пярэстай тусоўкі моладзі, якая навучалася ў амэрыканскіх школах абменнай праграме FSA, якая тады тусавалася ў менскім офісе праграмы, у памяці засталося на так ужо шмат твараў. У тым ліку застаўся твар Улада. Я тады быў малы зусім, ну колькі там, гадоў 15. А тут заходзіць такі сабе хлопец, па-беларуску спакойна размаўляе, і ажно выпраменьвае ўпэўненасьць у сабе - і не пыхлівую такую самаўпэўненасьць, а менавіта нармальную такую, натуральую годнасьць. Цяжка патлумачыць словамі, хто Ўлада бачыў, той зразумее, пра што я кажу.

Менск - вялікая вёска, і выпадкова перакрыжоўвацца даводзілася некалькі разоў, пачаўся інтэрнэт-бум, і да мяне пакрысе дайшло разуменьне, што Rydel і ёсьць той самы Ўлад. У віртуальным сьвеце на многае глядзіш па-іншаму, калі ведаеш, каму віртуальныя вобразы адпавядаюць у рэальным сьвеце.

Чытаеш водгукі пра Ўлада, і заўважаеш, што большасьць ведалі яго хіба што віртуальна - і ня бачылі на ўласныя вочы ніколі. Сяргей Шупа сабраў вельмі добрую падборку фота - праглядзіш яе, і перад вачыма паўстае чалавек.
Зірнуць яе можна тут (у каго больш павольны інтэрнэт, давядзецца пачакаць, пакуль у самым канцу старонкі падгрузіцца вакенца з слайд-шоў.)

для ўсіх нас Улад зрабіў сапраўды шмат - найперш тым сваім запалам, якім ён рухаў беларускі інтэрнэт, які спачатку быў толькі маленькім сьнежным камячком, і яго ўвесь час даводзілася падштурхоўваць, каб ён пакаціўся з гары, імкліва набіраючы масу.
Previous post Next post
Up