30 гадоў

Oct 02, 2013 00:15

1.21-га верасня выбраліся з жонкай і цесцем у грыбы, другі раз за год. Прырост маёй збіральніцкай актыўнасці, такім чынам, складае 100% у параўнанні з мінулым годам і плюс-бясконцасць у параўнанні з усімі папярэднімі ўзятымі разам. Нічога не сабралі, падобна на тое, што гумовы конадзень дэвальвацыі з дэнамінацыяй супаў з закрыццём грыбнога сезону, ( Read more... )

Leave a comment

Comments 15

macias_n October 1 2013, 22:16:23 UTC
сыраежкі трэба есьці, а то ўжо во і да прабогаразгонаў дажыўся

Reply

kanaj October 2 2013, 07:49:29 UTC
Ад думкі, што ў такі дзень давядзецца паўночы на цвярозую галаву сыраежкі перабіраць, рабілася не па сабе.

Разгоны заўжды са мной, колькі сябе памятаю, проста вырашыў часам запісваць, каб пасля не вяртацца.

Reply

macias_n October 2 2013, 12:03:50 UTC
мудры які... я дык калі зьбіраю, ні пра якое перабіраньне і блізка ня думаю, хапальны інстынкт. Гэта пасьля ўжо, па вяртаньні, хочацца проста выкінуць усё пад язьмен.

Reply

kanaj October 2 2013, 12:37:32 UTC
Гэта не мудрасць, а песімізм, на жаль. Змагаюся з ім, вядома, але гэтым разам не пракаціла.

Reply


branislavawna October 2 2013, 04:41:11 UTC
Нічога не сабралі

так ужо й нічога :) экзістэнцыйная гіпербала

яшчэ каля млына ёсьць камень, на якім напісана пра Сыракомлю

Reply

kanaj October 2 2013, 07:51:28 UTC
Я сабраў нешта блізу пяці штук, як ты памятаеш, яны біліся аб сценку вядра ўсю дарогу.

Камень, так. З надпісам, што, маўляў, у гэтых кустах Сыракомля на пару з нейкім мужыком дужа натхняўся на творчасць.

Reply

euga October 2 2013, 08:22:01 UTC
З мужыком? З Вінцэсем Каратынскім?

Reply

kanaj October 2 2013, 09:11:37 UTC
А, не памятаю.

Reply


euga October 2 2013, 09:42:23 UTC
А я, атрымліваецца, павіншавала цябе - і на наступны дзень у грыбы. Амаль адначасова. :-)

Reply

kanaj October 2 2013, 09:50:06 UTC
Ды туды ўвесь Саюз Беларусі і Расіі ламануўся, мяркуючы па інтэрнэт-справаздачах.

Reply


_extraneus_ October 2 2013, 19:45:31 UTC
==а затым на прапанову ейнага дзядзькі дзябнуць па малавасьценькай гарэліцы адказаў, паламаўшыся для парадку, - «НЕТ»! Як бледнага выгляду падшыты мужык з відэльцам і шклянымі вачыма з вядомага плакату.==

Вельтшмерц альбо жонка сварыцца?

У кожным разе, вітаю у клюбе 30+

Reply

branislavawna October 3 2013, 05:26:24 UTC
жонка ў яго вабшчэ ідэальная

Reply

kanaj October 3 2013, 06:37:56 UTC
Вельтшмерц і абедзенны час. Як уявіў, што ўвечары папускаць пачне і вапшчэ кісла стане - то і адмовіўся

Дзякуй!

Reply


Leave a comment

Up