Фразэалягізмы.

Jan 19, 2009 23:49

Трапіўся тут днямі ў польскім тэксьце выраз. Ну, яўна, фразэалягічны нейкі…:)

“Jak dobrze jednak wiemy, Mickiewicz złamał pióro, by czynem obywatelskim i walką mierzyć się ze światem mu współczesnym”.

Я спачатку ўспрыняла яго нармальна. Ну, ламалі свае пёры літаратары і крытыкі ў творчым запале. Няхай і Міцкевіч таксама ламае… Але завершанае трываньне неяк насьцярожыла (і кантэкст, канешне, куды ж безь яго) і прымусіла лезьці ў слоўнікі.

У выніку выйшла наступнае: “Аднак, як добра вядома, Міцкевіч наступіў на горла ўласнай песьні, каб грамадзянскімі ўчынкамі і барацьбой змагацца з сучасным яму сьветам”.

А цяпер сяджу і думаю, ці не зажорстка я прымусіла Сьветача Паэзіі Трох Народаў абысьціся з уласнай творчасьцю? Можа, у каго ёсьць якія іншыя варыянты?

*

фальшывыя сябры перакладчыка, лінгвістычнае

Previous post Next post
Up