Інтэр'ернае

Jan 06, 2014 00:43

Сёньня нарэшце на сьценку ў ванным пакоі пружанскага дома прыляпілі люстэрка. Цяпер у нас не ванны пакой, а пакой сьмеху. Як я ні выроўнівала сьценку, яна засталася крываватай. І цяпер, калі падыходзіць да люстэрка зь левага боку - то бок ад дзьвярэй - можна ўбачыць сваю арыстакратычна вытанчаную фігуру, якая паступова набірае рэальныя памеры пры набліжэньні да левага боку. Падумалася, што трэба павесіць нейкую шыльдачку, каб доўга не тлумачыць шматлікім гасцям спэцыфіку нашага новага люстэрка. Прымаю прапановы пра зьмест шыльдачкі:)

*

пружанскiя нататкi, дапамога залі

Previous post Next post
Up