Амаль месяц таму мы з Аленкай па дарозе ў Гданьск наведалі Варшаву, дзе ледзь не згубілі ката Бонда. Выбіраючыся на прагулянкі па горадзе, мы з
vaverka_pu дзейнічалі па прынцыпе - “дзіцёнак павінен атрымліваць новыя веды” - і вадзілі Аленку ў музэі. Зь ведамі асабліва не атрымлівалася, а вось уражаньняў хапала.
Калі вы захочаце пайсьці ў які-небудзь варшаўскі музэй у панядзелак, спачатку вас напаткае аблом - амаль усе яны не працуюць. Акрамя музэю варшаўскай чыгункі, які ня толькі працуе, але і працуе бясплатна менавіта па панядзелках.
У залах цікава - вялікая колькасьць макетаў розных цягнікоў і паравозаў, зь іх некалькі рухомых. Але пад адкрытым небам былі цікавейшыя, бо сапраўдныя, экспанаты.
Ад самых маленькіх - як гэтая дрэзіна -
да сапраўднага бронецягніка
Таксама нібыта бронецягнік, але вельмі падобны да вусеня, празда?
А гэты - на паравозік з Рамашкава
У некаторыя паравозы можна было залазіць. Але мой фатаапарат не пажадаў рабіць добрыя здымкі ўнутры і залажаў нават момант запіхваньня Алены Андрэеўны ў паравозную топку.
А вось самы круты экспанат. І ў яго залазіць было забаронена.