Дарэчы, даўно хацела прапіярыць, але спачатку інтэнэту не было, альбо быў, але няўцямны, альбо быў, але не было кампа, альбо яшчэ што. Выбачаюся перад “прайдзісьветамі” і раблю гэта цяпер.
У жніўні ў інтэрнэце зьявіўся чарговы нумар часопісу перакладной літаратуры “Прайдзісьвет” , прысьвечаны дзецям і дзіцячай літаратуры. Там вельмі шмат добрага, цікавага і якаснага чытва: Андэрсэн, Лагерлёф, Баўм, Калодзі, Потэр (Бэатрыкс, не Гары), Тэлеген, Мацоўрак - гэта толькі наўскідку, каго помню. Тэрмінова ідзіце і чытайце - сабе і дзецям.
А тут можна прачытаць у маім перакладзе кніжку Наташы Гузеевай пра Аленку (ня нашую, але вельмі падобную да нашай:)) А тут кавалачак з кнігі Януша Корчака “Кайтусь-чародей”, менш вядомай, чым “Кароль Мацюсь”, але таксама добрай і душэўнай. А хутка выйдзе трохтомнік Корчака. З малюнкамі!:) *