Дыбр

Jun 15, 2012 20:31

Ура! Шчасьце якое!! Дыпломы скончыліся!!! Усе 11 штук маіх і 12 чужых рэцэнзаваных (пры нарматыве 5 і не болей). Такой шалёнай сэсіі яшчэ і не было і, спадзяюся, не будзе. Перагрузка страшная: і псіхічная, і фізычная. Але сілы чалавечыя бязьмежныя:)

За гэты месяц я цалкам разуверылася ў падбадзёрлівай моцы кавы. Такім чынам, кава пераходзіць у разрад проста прыемных напояў. А вось аалонг (ён жа улун) - нашае ўсё! Два кубачкі - і да чацьвёртае ранку ніякага сна розуму, ніякіх пачвараў, акрамя дыпломаў.

Сёньня на кафедры паказалі ў сьпісе літаратуры адной дыпломніцы - артыкул ГВ, які назваўся "Памры і адыдзіся!". ( у арыгінале было «Памры і адрадзіся!»: Творчы шлях Ёгана Вольфганга Гётэ). Кажуць, нават сама ГВ моцна сьмяялася.

***

как я выжил будем знать только мы с тобо

Previous post Next post
Up