Дарагія таварышы, рэкляма!

Feb 09, 2012 10:58

Учора ў Менску адкрыўся кніжны кірмаш. Там будуць прадавацца новавыдадзеныя кніжкі па посткрызісных коштах. А я ведаю месца, дзе можна купіць старэнькія кніжкі за мізэрныя грошы, і гэта не букіністычная кнігарня.

На філфаку ёсьць тое, чаго ня можа ня быць на філфаку - бібліятэка (як частка Фундамэнтальнай Бібліятэкі БДУ).

У студзені туды трапілі на сьпісаньне падшыўкі “Иностранной литературы» (якую па маёй вялікай просьбе выпісвае бібліятэкарка нашага філіялу) за 2005, 2006, 2008, 2009 гады. Калі я пайшла выкупаць асобныя нумары па сьмешным кошце трошкі больш за 5 тыс. б.р. , высьветлілася, што там можна купіць і больш старадаўнія “Иностранки” за зусім сьмешныя грошы - 2 с хвосьцікам тысячы. Тут можна паглядзець - якія нумары засталіся:

http://www.library.bsu.by/opac/Work.asp?ValueDB=MARKET&DisplayDB=%CA%ED%E8%E3%E8%20%ED%E0%20%EF%F0%EE%E4%E0%E6%F3

У полі пошуку задаеце - "загаловак" і пішаце "Иностранная литература".

Акрамя таго там можна купіць шмат іншых кніжак па такіх жа мізэрных коштах.

Працэдура такая - вы прыходзіце на філфак. Ісьці трэба на той шалёны паверх, дзе знаходзіцца слынназнаная аўдыторыя 113. Дакладнага нумару кабінету я ня памятаю, але на дзьвярах ёсьць шыльдачкі - ня згубіцеся. У скрайнім выпадку можна спытацца, дзе фонд сьпісанай літературы, у галоўным памяшканьні філфакаўскай бібліятэкі, ад уваходу направа. Толькі працуе гэты фонд ад 12 да 16. (Падказка: калі там закрыта , трэба пастукацца ў дзьверы насупраць і сказаць - хачу купіць парачку сьпісаных кніжак). Выбіраеце, што вам патрэбна, ідзеце на чацьвёрты паверх у чытальнюю залю і аплочваеце пакупку.

Ня дайце загінуць “Иностранной литературе” у глухіх калідорах філфаку!

*

піяр, кніжкі розныя чытаць

Previous post Next post
Up