Простыя словы-2

Nov 11, 2011 17:22

Сёньня пятніца. А значыць, я зранку мела занятак па беларускай мове зь дзеткамі з аленчынай групы ў дзіцячым садочку.

Размаўляем пра любімыя цацкі. "А цяпер скажыце мне, калі ласка..." - я хачу перавесьці размову на тое, як трэба акуратна абыходзіцца з цацкамі, але не пасьпяваю, бо ўся група голасным хорам кажа мне - "КАЛІ ЛАСКА!!!"

Ну, хоць штосьці яны запамінаюць:)

*

лінгвістычнае

Previous post Next post
Up