Аленка і мульцікі

May 06, 2011 20:39

А ў Аленкі зьявілася яшчэ адно мульт-захапленьне. Настолькі моцнае, што прыходжу я сёньня ў садочак, а там рэшткі недарасьцяганай бацькамі па хатах групы скачуць па пакоі і з падачы мелкай голасна расьпяваюць: “Эврыбадзі! Эврыбадзі! Эврыбадзі ўанц ту бі э кэт!”

Мульцік вельмі старадаўні, сюжэтна досыць просты і нагадвае “Лэдзі і Валацугу”. Але вось гэты эпізод мы з Аленкай гатовыя глядзець і слухаць шматкроць.

image Click to view



А яшчэ ёсьць вельмі якасны расейскі дубляж. Дубляваны эпізод, на жаль, знайшоўся толькі ў такім дзіўным і падрэзаным выглядзе, але тым ня менш зацаніце.

image Click to view



Аленка мяне ўжо папярэдзіла, што ледзь яна трошкі падрасьце, як завядзе сабе Мары, Тулуза, Бэрліёза, Герцагіню і містэра О’Мэлі - менавіта ў такім камплекце і ніяк інакш. Вось такі ў мяне цяжкі лёс:)

*

каб не забыць, скарбонка

Previous post Next post
Up