Пра расстрэлы ў Оршы ў 1937 годзе расказвае даследчык Юрась Копцік

Oct 31, 2016 21:50

Орша - буйны чыгуначны вузел, тут спыняліся цягнікі, якія везлі рэпрасаваных і з Усходу, і з Захаду. Зараз на месцы турмы адрэстаўраваны Калегіўм. Але растрэльвалі людзей не на тэрыторыі турмы, а ў прыгарадных лясах - на Кабыляцкай гары і па Магілёўскай шашы. У 80-ыя гады 20 ст. Юрась Копцік, які на той час працаваў карэспандэнтам газеты "Ленінскі прызыў" (цяпер "Аршанская газета") шмат ездзіў па раёне і сабраў унікальны матэрыял -- успаміны сведкаў і сваякоў расстраляных. Тады ж былі выяўленыя і асноўныя месцы сталінскіх расстрэлаў. На падставе сабраных матэрыялаў Юры Копцік надрукаваў шмат артыкулаў у мясцовай прэсе, а пасля і вялікі артыкул у "ЛіМе" - "Крумкачы на Кабыляцкай гары".

image Click to view

репрессии, нквд, 1937, орша

Previous post Next post
Up