Крастыні па-тасканску

Nov 11, 2012 18:59

Інгрэдыенты:

аржаны хлеб,
200 г салёных анчоўсаў,
50 г каперсаў,
часнок,
1 невялікая цыбуліна,
пятрушка,
паніровачныя сухары,
струковы перац,
аліўкавы алей,
воцат.

Спосаб падрыхтоўкі:

Замачыць, ачысціць ад костак і прамыць анчоўсы. Нарэзаць разам пятрушку, палову лука, зубчык часнаку, каперсы, струковы перац і паніровачныя сухары, замочаныя і адціснутыя. Змяшаць 6 ст. лыжак аліўкавага алею і 3 ст. лыжкі воцату. Уліць у міску з пластом анчоўсаў, чаргуючы з соусам і пакінуць на суткі.

Калі ўсё будзе гатова падаваць на абсмаленых лустачках хлеба, нашмараваных трохі сметанковым маслам і сумессю з анчоўсаў.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





спецыі, лук, зеляніна, часнок, хлеб, паніровачныя сухары, каперсы, воцат, анчоўсы

Previous post Next post
Up