ПАХОДЖАННЕ: Лігурыя
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 300 г цукіні,
• 140 г таматавага соусу,
• 3 галоўкі зялёнай цыбулі,
• 40 г сметанковага масла,
• 30 г мукі,
• малако,
• 2 яйкі,
• 1 галінка чабора,
• 1 пучок базіліка,
• соль,
• перац,
• сметанковае масла для змазвання формы.
Спосаб прыгатавання:
Ачысціць цукіні і абрэзаць па краях, затым прамыць, абсушыць і нарэзаць тонкімі лустачкамі. Ачысціць і нарэзаць цыбулю.
У патэльні разагрэць сметанковае масла і пасераваць цыбулю, затым дадаць цукіні, пасаліць і гатаваць на працягу некалькіх хвілін, памешваючы. Дадаць муку і перамяшаць, затым уліць малако і заправіць перцам. Гатаваць на працягу 8-10 хвілін, затым зняць з агню і даць астыць.
У місцы ўзбіць яйкі, заправіць соллю і перцам, дадаць у сумесь з цукіні і добра перамяшаць. Дадаць нарэзаны чабор. Выліць сумесь у форму, змазаную сметанковым маслам і засланую пергаментам. Выраўнаваць паверхню і выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 180°C на працягу 35 хвілін да падрумяньвання.
Нарэзаць флан на кавалачкі і падаваць з таматавым соусам і некалькімі лісцямі свежага базіліка.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.