Інгрэдыенты:
1 кг баклажанаў,
1 кг цукру,
200 г фісташак,
сок 1 апельсіна,
2 ст. лыжкі брэндзі.
Спосаб прыгатавання:
Прамыць і высушыць баклажаны, пасля чаго нарэзаць на кавалачкі. Пакласці іх у сатэйнік з цукрам і давесці іх да кіпення на слабым агні. Варыць, перыядычна памешваючы. Пасля дзвюх гадзін варэння пачнецца фармавацца сіроп. У гэты момант дадаць фісташкі, нарэзаныя на дробныя кавалачкі, перамяшаць акуратна і варыць яшчэ 5 хвілін, затым дадаць апельсінавы сок і яшчэ раз перамяшаць. Затым дадаць брэндзі і варыць яшчэ 5 хвілін. Працягваць варыць датуль, пакуль кропля варэння на талерцы перастане цякчы. Перакласці варэнне ў стэрыльныя шкляныя слоікі. Зачыніць слоікі і захоўваць у прахалодным, сухім месцы. Перад ужываннем варэння пачакаць, прынамсі, месяц.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.