Паштэт са свіной печані

Aug 26, 2012 16:30


ПАХОДЖАННЕ: Венета
Віно: густ паштэта добра гармануе з Recioto di Soave ці l’Elba Ansonica Passito.
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 200 г свіной печані,
• 220 г сметанковага масла,
• 1 лаўровы ліст,
• 40 мл хераса ці марсалы,
• лустачкі хлеба,
• соль,
• перац.
Спосаб прыгатавання:
Нарэзаць печань і гатаваць яе ў рондалі з 20 г сметанковага масла і лаўровым лістом, пакуль яна не зменіцца ў колеры. Уліць херас ці марсалу, пасаліць і злёгку паперчыць. Даць астыць печані, а затым здрабніць да пюрэвобразнага стану. Дадаць пакінутае сметанковае масла, размякчанае, і змяшаць да атрымання аднастайнай масы.
Заслаць харчовай плёнкай форму і выкласці паштэт, выраўноўваючы паверхню. Пакласці ў лядоўню для застывання.
Выкарыстоўваючы хвалісты разак для печыва, выразаць з лустачак хлеба кружочкі і абсмажыць іх нядоўга ў духоўцы. Выкласці пячоначны паштэт на хлебныя тосты і падаваць, пакуль яны цёплыя.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





масла, хлеб, віно, печань

Previous post Next post
Up