ПАХОДЖАННЕ: Таскана
Віно: з бучэлата абярыце віно, якое будзе гарманаваць з саладосцю, такое як Мушкат дзі Мантальчына і Віно Санта дзел Трэнціна.
Выхад: 8 порцый
Інгрэдыенты:
• 500 г мукі,
• 150 г цукру,
• 20 г дрожджаў,
• 50 г сметанковага масла,
• 50 г разынак,
• 3 яйкі,
• 1 цытрына,
• 1 шклянка малака,
• 1 ст. лыжка насення аніса,
• сметанковае масла для абмазкі бляхі,
• мука для абсыпання бляхі,
• соль.
Давесці сметанковае масла да пакаёвай тэмпературы і замачыць разынкі ў цёплай вадзе. У місцы змяшаць муку, 2 яйкі, цукар, размякчанае сметанковае масла, цёртую цэдру цытрыны, добра прамытай, дрожджы, малако і дробку солі.
Калі вы замесіце цеста, дадаць замочаныя і абсушаныя разынкі і насенне аніса. Сфармаваць цеста ў шар, затым пакінуць яго, накрыўшы ручніком, на 2 гадзіны.
Па заканчэнні гэтага часу, абкамячыць цеста, раскатаць і надаць яму форму джгута. Зрабіць нажом надрэзы на паверхні і пакінуць на 1 гадзіну.
Перакласці бучэлата на бляху, змазаную сметанковым маслам і абсыпаную мукой. Вышмараваць бучэлата злёгку ўзбітым яйкам і выпякаць у духоўцы, папярэдне разагрэтай, пры тэмпературы 180°С на працягу 1 гадзіны. Выняць з духоўкі і даць астыць на рашотцы перад падачай. Паводле традыцыі, бучэлата макаюць у белае віно.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.