ПАХОДЖАННЕ: Таскана
Віно: падаваць салат з нута з рэзкім і гарманічным белым віном, такім як Б'янка дэй Колі Дэлэтрурыа Чэнтрале.
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 300 г нута,
• 2 хвосціка салеры,
• 1 чырвоная цыбуля,
• 1/2 цыбуліны фенхеля,
• 1 пучок пятрушкі,
• 1 галінка размарына,
• 1 зубчык часнаку,
• 4 сцябла шніт-цыбулі,
• 4 ст. лыжкі аліўкавага алею,
• 1 ст. лыжка чырвонага віннага воцату,
• соль,
• перац.
Перабраць нут і замачыць яго ў халоднай вадзе на 12 гадзін. Нагрэць 1 ст. лыжку аліўкавага алею ў сатэйніку і дадаць размарын і часнок, вычышчаны і злёгку раздушаны. Гатаваць на працягу 5 хвілін. Дадаць абсушаны нут, гатаваць на працягу 2-3 хвілін, затым заліць вадой і варыць на працягу 2 гадзін 30 хвілін да мяккасці нута. За 10 хвілін да канца варкі дадаць соль, затым зліць ваду і выняць часнок і галінку размарына.
Прамыць салеру, цыбулю і кроп, затым нарэзаць дробна. Зняць лісце пятрушкі са сцеблаў, прамыць, высушыць і здрабніць нажом. Затым нарэзаць шніт-цыбулю.
Растварыць соль і перац у місцы з воцатам, дадаць аліўкавы алей, узбіць сумесь венцам ці відэльцам. Змяшаць салеру, цыбулю, кроп, нут, шніт-цыбулю і пятрушку, заправіць атрыманай запраўкай. Перамяшаць і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.