Фрытата з панчэтай і бульбай

Jul 16, 2012 19:41


Выхад: 12 порцый

Інгрэдыенты:

140 г панчэты,
15 маладых бульбін,
2 чырвоныя цыбуліны,
1 ст. лыжка свежага ці сушонага чабора,
8 яйкаў,
соль і свежамолаты чорны перац.

Для ўпрыгожвання:
нарэзаныя памідоры,
нарэзаная свежая пятрушка.

Разагрэць грыль да высокай тэмпературы.

Нарэзаць панчэту на кубікі. Нарэзаць на кубікі бульбу і дробна пасекчы цыбулю.

Выкарыстоўваючы вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём, абсмажыць панчэту на ўмераным агні на працягу 2-3 хвілін. Дадаць нарэзаную кубікамі бульбу і абсмажыць на працягу 5 хвілін, памешваючы перыядычна, пакуль бульба не стане мяккай і трохі хрумсткай па краях, але не абсмаленай.

Дадаць дробна сечаную цыбулю, чабор, соль і перац па гусце. Старанна перамяшаць. Смажыць на працягу 1 хвіліны да мяккасці цыбулі.

Узбіць яйкі разам і заправіць соллю і перцам. Заліць яйкі ў патэльню. (Не змешваць!) Зменшыць тэмпературу і гатаваць яйкі на працягу 3 хвілін, пакуль не застынуць.

Змясціць патэльню пад грыль і гатаваць на працягу 5 хвілін да падрумяньвання верха.

Пасыпаць нарэзанымі памідорамі і пятрушкай і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



панчэта, яйкі, памідоры, зеляніна, цыбуля, бульба

Previous post Next post
Up