Салат са сліў і казінага сыра

Feb 27, 2012 22:26



Выхад: 4 порцыі
1 маленькі багет, тонка нарэзаны,
1 зубчык часнаку, здробнены,
1 ст. лыжка аліўкавага алею,
2 слівы, без костачак, нарэзаныя на долькі,
8 лустачак прашута, разрэзаных уздоўж напалову,
2 пучка павойнага эндзівія, разабранага на лісце,
100 г казінага сыра, раскрышанага,
2 ст. лыжкі чырвонага віннага воцату,
2 ст. лыжкі масла грэцкага арэха.
Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 180°C. Пакласці лустачкі багета ў адзін слой на блясе. Змяшаць часнок і аліўкавы алей ў маленькай місцы. Вышмараваць лустачкі багета сумессю з аліўкавага алею. Абсмажыць у духоўцы на працягу 3-4 хвілін да залаціста-карычневага колеру. Выняць з духоўкі і адкласці ў бок.
Абгарнуць прашута вакол кожнай долькі сліў. Раскласці эндзівій і грэнкі па парцыённых талерках. Зверху выкласці долькі сліў і пасыпаць казіным сырам. Змяшаць вінны воцат і масла грэцкага арэха ў маленькім соусніке. Пасаліць і паперчыць. Апырскаць над кожнай порцыяй салата і адразу падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



багет, салатнае лісце, сыр, слівы, салаты, прашута

Previous post Next post
Up