Вішнёвыя піражкі

Jul 10, 2011 19:39

 Выхад: 15 порцый

Для цеста:
2 шклянкі мукі,
1/2 шклянкі цукру,
3 ст. лыжкі сечанага зацукраванага імбіра,
1 ч. лыжка солі,
175 г несаленага сметанковага масла,
115 г сметанковага сыра,
4 ст. лыжкі ледзяной вады.
Для начынкі:
450 г вішні без костачак, разрэзанай напалову,
1 ст. лыжка дробна цёртай цытрынавай цэдры,
1 ст. лыжка свежавыціснутага соку цытрыны,
1 ст. лыжка кукурузнага крухмалу,
1/4 ч. лыжкі солі.

Прыгатаваць цеста. У рабочай чашы кухоннага камбайна змяшаць муку, цукар, імбір і соль. Дадаць сметанковае масла і сметанковы сыр і змяшаць да ўтварэння буйной крошкі. Не выключаючы кухоннага камбайна, паступова дадаць ваду і замясіць цеста. Сфармаваць цеста ў аладку і абгарнуць у харчовую плёнку. Ахалодзіць цеста на працягу 30 хвілін.
     Фарміраваць піражкі. У невялікай місцы змяшаць вішню, цэдру і сок цытрыны, кукурузны крухмал і соль і адкласці ў бок. На злёгку прысыпанай мукой працоўнай паверхні раскатаць цеста і выразаць кружкі дыяметрам 15 см. Сабраць і ахалодзіць абрэзкі цеста і паўтарыць, пакуль з цеста не будзе выразана 15 кружкоў. Раўнамерна раскласці вішнёвую начынку па кружкам цеста. Намачыць края кожнага кружка цеста і скласці папалам над вішнёвай начынкай. Злёгку прыціснуць края цеста зубцамі відэльца. Пакласці піражкі на две бляхі, засланыя пергаментам, і ахалодзіць не менш за 30 хвілін.
     Выпякаць піражкі. Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 200 градусаў С. З дапамогай вострага нажа зрабіць 2-3 маленькіх надрэза зверху кожнага піражка. Паставіць піражкі на сярэднюю паліцу духоўкі і выпякаць да залацістага колеру і пакуль вішнёвы сок не пачне працякаць з надрэзаў, на працягу 20-25 хвілін. Астудзіць піражкі на рашотцы. Захоўваць у герметычным кантэйнеры на працягу 2 дзён.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



піражкі, выпечка, сок, імбір, сыр, вішня

Previous post Next post
Up