Печыва з разынкамі і смятанай

Sep 08, 2011 19:40

Выхад: 24 печыва

1 3/4 шклянкі аўсяных шматкоў хуткай падрыхтоўкі,
1 3/4 шклянкі мукі,
1 шклянка карычневага цукру,
1 ч. лыжка соды,
1 шклянка сметанковага масла, распаленага,
1 1/2 шклянкі цукру,
4 яечных жаўтка,
3 ст. лыжкі кукурузнага крухмалу,
2 шклянкі разынак,
2 шклянкі смятаны.

Разагрэць духоўку да тэмпературы 180 градусаў С. Заслаць прастакутную форму для выпечкі (33 х 23 х 5 см) фальгой, дазваляючы ёй звісаць над краямі; адкласці ў бок. У вялікай місцы змяшаць аўсяныя шматкі, муку, карычневы цукар і соду. Дадаць распаленае сметанковае масла і перамяшаць. Выкласці 3 шклянкі сумесі на дно падрыхтаванай формы. Адкласці пакінутую сумесь у бок. Выпякаць у разагрэтай духоўцы на працягу 15-20 хвілін да падрумяньвання. Астудзіць у форме на рашотцы.

Тым часам, у невялікім сатэйніку змяшаць цукар, яечныя жаўткі, кукурузны крухмал, разынкі і смятану. Гатаваць і мяшаць на ўмераным агні, пакуль сумесь не згусне і не ўспеніцца. Выліць сумесь з разынак на выпечаную аснову ў форме; пасыпаць пакінутай аўсянай сумессю. Выпякаць 15-20 хвілін, пакуль начынне не застыне і верх не падрумяніцца. Астудзіць у форме на рашотцы на працягу 1 гадзіны. Накрыць і астудзіць не меней 2 гадзін перад разразаннем. З дапамогай краёў фальгі падняць неразрэзанае печыва з формы. Наразаць на квадратныя кавалачкі.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



крухмал, смятана, выпечка, разынкі, аўсяныя шматкі, печыва

Previous post Next post
Up