Пакуль ёсць 10 хвілін напішу пра старцаў.
Пра старцаў загаварылі на працы пад міні-святкаванне НГ.
- Вось у нас па вёсцы старцы хадзілі - сказаў МІ - з катомкамі такімі, у рыззі. І цыганы хадзілі!
і тут недзе ў глыбіні мозга нешта шчоўкнула.
Цыганы былі! дакладна былі. Я памятаю як бабка хавала і курэй і мяне. Але са старцамі нешта таксама было. Тры дні хадзіла з гэтымі недаўспамінамі скручаная ў вузел бабка, што выходзіць з-за царыкавага агароду і высачэнны дзед, чамусці прамы, наважылася запытаць у мамы.
ну так, а ты што не памятаеш? яны насупраць нашай хаты жылі... на вячоркі да нас прыходзілі, ты яшчэ ўвесь час пыталася як Васіль час разумее...
О_О - такія вочы я зрабіла - а што незразумелага было ў тым што чалавек можа час разумець?
- ну, Васіль жаж сляпы быў! а ў яго такі гадзіннік адмысловы быў, для сляпых!
О_О - зрабіла я вочы яшчэ большыя - сляпы? старац? з гадзіннікам?
- ну так, а што тут такога!
- ну мама, ЁН ЖА СТАРАЦ!
- ну так, яны звычайна па электрычкам хадзілі, Васіль жа баяніст, дык граў прыгожа так, ежу прасілі, грошы, ды грошы й не даваў ніхто, яйкамі, малаком, з гароду што, вось яны і карміліся, два дні пакатаюцца да чарнігава напрыклад ды назад, прывязуць некалькі вядзёр яек ды іншага, ды прадаюць. Баба нашая пастаянна ў іх яйкі купляла. ну а на грошы купляюць ужо магазіннай ежы, ды віна, альбо самагону, ды мяхамі, прама, што павадыр несці не можа. А потым гуляюць, ды веселяцца некалькі дзён. Дзед наш па рыбу сходзіць, дык першыя купляць прыходзяць, вельмі ласыя тыя старцы на рыбу былі!
О_О... - я маўчала, разумеючы, што дагэтуль у мяне было іншае разуменне слова "старцы"...