(no subject)

Mar 04, 2015 19:49

Як вы ставіцеся да музеяў прыроды? ага, тых самых, з чучаламі і заспіртаванымі істотамі?
Асабіста я -- люблюнімагу, вось сур'ёзна. Заўсёды хаджу калі сустракаю. Магчыма гэтую з'яву (музеяў) можна трактаваць як злачынства супраць жывёльнага свету, але ў мяне крыху іншы пагляд, і рух эка-фрэндлі, які ўжо дагаворваецца ледзве не да неабходнасці выпусціць у поле дамашнюю і заапаркавую жывёлу, а ўласнае жылішча засяліць бязногімі коцікамі і лішайнымі пацукамі, толькі мяне ў гэтым паглядзе ўмацоўвае.
Што вы ведаеце, напрыклад, пра жывёльны свет Беларусі? Ну акрамя зуброў, ваўкоў і вяртлявай чаротаўкі, выгляд якой, дарэчы наўрадці ўзгадаеце без падказкі. Вось. І я пра гэта.
Жывёл і птушак Беларусі я вывучала па даведніку для паляўнічых і рыбаловаў... (У дзяцінстве я марыла стаць ветэрынарам... Ці жывёлагадоўцам, адно другому не шкодзіла, любімыя кніжкі з 4-х год "Справочнік кролікозаводчіка", "Справочнік охотніка і рыболова любітеля", яшчэ нешта па жывёлагадоўлі, і гэта акрамя даведнікаў па раслінам, лекавым раслінам і нейкага выдання Мічурына. ). Павінны ж разумець якія там былі малюнкі - чорна-белыя і схематычныя, хіба што турухтана ад вальдшнепа можна было адлічыць, а калі я напаткала ў полі чыбіса - радасці было... не ад сустрэчы, ад усведамлення - гэта -- ЧЫБІС!
Дык вось, мне б тады такі музей...я б там толькі што не жыла, я амаль у саракет вось пару дзён таму хадзіла як зачараванае дзіцё некалькі гадзін, не магла наглядзецца.
Таму незразумелае мне гэтае стаўленне - чучалы, мёртвыя жывёлы, яны страдалі, не варта дзецям такое бачыць, ганьба, сорам і г.д. Адкуль такая ўпэўненасць, што іх забілі адмыслова для музея, гэта па-першае. А па-другое, калі прааналізаваць скарачэнне лясным масіваў ды іншыя фактары што ўплываюць на памяньшэнне колькасці жывёльнага насельніцтва, дык пэўна не музеі і не паляўнічыя будуць на першым месцы, вось і вынікае, што мажліва заапаркі і музейныя экспазіцыі стануць адзінымі месцамі знаёмства з сябрамі нашымі меньшымі.

Радзіма мая дарагая, Вясёлыя карцінкі, Што такое ВНУ?

Previous post Next post
Up