(no subject)

Feb 20, 2015 20:27

Вільня даўно ужо не нашая,
хоць праходзячы вузкімі вуліцамі там
альбо гуляючы шырокімі праспектамі тут
мы сцвярждаем, што Вільня -- нашая!
спрачаемся, даводзім, уяўляем
як яно было б, калі б нас пусцілі ў Вільню
не па візе і з абмяжаваннямі, а так, назаўсёды
падлічваем набыткі ў Ікеі і Акропалісе
швэдрыкі ў Бенетоне і спаднічкі ў Бершцы
бурштынавыя каралі і ўсё астатняе
клянем сваю суворую рэальнасць і
марым, марым: усё было б па-іншаму
калі б Вільня была нашая
а ў гэты час Вільня паволі і дбайна
будуе сваё свядомае.
па цаглінцы, па каменчыку, пакуль мы
адпіхваем у род жыдоў Шагала ды Суціна
адмаўляем у беларушчыне
Малевічу і Жукоўскаму
адсылаем на Валынь Сматрыцкага
у Польшчу - Міцкевіча
Падазрона глядзім у бок Міколы Гусоўскага:
бо што гэта беларус, які піша на лаціне?
нічога няма ў нас, і Вільню адрэзалі.
І усё што застаецца, абдураным нам, ісці
вузкімі вуліцамі, і злобна "паветрам свабоды" дыхаючы
пад нос сабе мармытаць, што ВІльня нашая

Проста так

Previous post Next post
Up