Ранішнія электрацыі

Jun 15, 2012 13:07

Пытаньне, натуральна, так банальнае, што аж да зубнога болю, але зноў не магу ўстрымацца:
- Ну чаму, чаму ў нас усё робіцца праз сраку???

Кожны працоўны дзень у Менск цягнуцца "працоўныя" электрычкі, якімі да сталіцы даязджаюць жыхары навакольных месцаў, хто на працу, хто вучыцца. Кожная такая электрацыя прывозіць самае малае паўтысячы пасажыраў, а зазвычай прыязджае і болей, пад тысячу.




У 8.25 такая працоўная электрацыя прывозіць жыхароў Стаўпеччыны, Койданаўшчыны, фаніпальшчыны etc. на канцавую станцыю. Не, не на "Менск-пасажырскі", куды там правінцыялам, а на прыпынак "Інстытут культуры". Ага, ёсьць такая станцыя метро ў Менску, вось толькі ад таго месца, ў якім з шэра-блакітных металёвых мегасасісак выходзяць сотні чалавек, да увахода ў метро трэба шпацыраваць паўкіламетры.
Шырыня платформы ў тым месцы - метра два. Неўзабаве электрацыя паедзе назад, таму насустрач людзкой плыні дзярэцца ручаінка пасажыраў, якія ад'язджаюць, што вольнага месца на вузенькай платформе таксама не дадае. А калі самыя хуткія (нецярплівыя) (спазьніўцы) пасажыры прабягаюць больш за палову дыстанцыі, на суседнія рэйкі, толькі гэтым разам бліжэй да ўваходу ў метро (як раз насупраць асноўнай масы пасьпяшаючых пасажыраў) спыняецца яшчэ адна электрацыя - з Барысава. Два натоўпы зьмешваюцца і далей рушаць шчыльнымі радамі...

Чаму перапоўненыя электрацыі прыязджаюць не цесны п.п. Інстытут Культуры, а не на вакзал?
Чаму электрацыі з розных кірункаў прыязджаюць амаль адначасова, а не з інтэвалам ну хоць дзесяць хвілінаў?
Чаму пасажырам, якія сьпяшаюцца на працу / на заняткі прыходзіцца паўкіламетры дабірацца пешкарусам да метро?
Чаму пасьля зьмены руху электрацыяў на летні расклад гэта самая працоўная электрацыя стала прыязджаць у Менск пазьней, чым было ўзімку, і з-за гэтага шмат людзей займелі праблемы, бо перасталі пасьпяваць на працу?
Калі скончыцца дурдом у гэтай краіне???
P.S.: Апошняе пытаньне рытарычнае, больш-менш дакладны адказ на яго і так амаль усе ведаюць...

Беларусь, дурныя пытаньні, падарожжы, рознае

Previous post Next post
Up