Хайтэк - карабейнічкі

Oct 29, 2010 12:59


"- Для цех, хто ні прывык скучаць в дароге!!!"



Думаю, усе сустракаліся в электрацыях ды дізелях з трубнагалосымі гандлярамі, якія даволі танна прапаноўваюць атлусьцеўшых камсамолак, дваіх, нумары часопісаў жаночыя, мужчынскія і для дачнікаў, ліпкапласт, ліхтарыкі, шкларэзкі ды шкарпэткі. Але днямі адзін зь іх парадаваў мяне, і нават без двукосьсяў.

Звыклымі рухамі спрытны хлапак перакладваў з сідушкі на сідушку стракатыя стосікі, толькі былі гэта не кніжыцы "100 саветаў бабушкі Глафіры как вернуць мужа + 50 рэцэптаў настаяшчага рассольніка" і не наборы календарыкаў з коцікамі, голымі дзеўкамі і знакамі задыяку, а фільмы і зборкі на DVD. Ад нечаканасьці рука сама пацягнулася... Збольшага, натуральна, дзерманцін (расейскія бандзюкі, мянты, ваякі і ружовыя соплі), але трапляліся й такія, што можна было б і прыдбаць (толькі глядзець па-любому няма калі).

Цэнтар Эўропы, трэцяе тысячагодзьдзе, хай жа яго!

photos, фота, Беларусь, падарожжы

Previous post Next post
Up